Ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася чарговая сустрэча з членамі мемарыяльных атрадаў мінскіх школ, якія нясуць Ганаровую Вахту Памяці на Пасту №1 каля Вечнага агню на плошчы Перамогі

7 красавіка ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася чарговая сустрэча з членамі мемарыяльных атрадаў мінскіх школ, якія нясуць Ганаровую Вахту Памяці на Пасту №1 каля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы СШ № 64, № 124.

У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавяла аб гісторыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне выдавецкай і выставачнай дзейнасці. Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе з імі правялі гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёмілі з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, баявымі лісткамі і інш. дкументамі.

Гэтак жа навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе для іх была арганізавана выстава дакументаў дзяржаўных, грамадскіх і партыйных дзеячаў, навукоўцаў Беларусі, ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і інш.

Навучэнцам распавялі, як фармуюцца фонды асабістага паходжання і аб іх значнасці ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.