13 красавіка 2022 года дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А. М. Запартыкам для навучэнцаў філіяла Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» была праведзена экскурсія

13 красавіка 2022 года дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А. М. Запартыкам, для навучэнцаў філіяла Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» была праведзена экскурсія.

Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго структурай, напрамкамі дзейнасці, відамі дакументаў і магчымасцямі пошуку дакументаў.

Студэнты змаглі азнаёміцца з унікальнымі архіўнымі калекцыямі, сабранымі ў фондзе № 6 “Калекцыя планаў і схем гарадоў Беларусі” і фондзе № 23 “Калекцыя праектаў мастоў, грамадзянскіх збудаванняў і землянога палатна Заходняй чыгункі”. Жывую цікавасць сярод экскурсантаў выклікалі дакументы фонду № 10: архітэктурны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і падборка праектнай дакументацыі, звязанай з збудаваннем архітэктурна-будаўнічага тэхнікума ў г. Мінску.

У ходзе экскурсіі госці пазнаёміліся з фатаграфіямі, якія ілюструюць гісторыю ўзвядзення стадыёна “Дынама”, рэканструкцыю чыгуначнага вакзала і прывакзальнай плошчы, будаўніцтва вул. Няміга ў г. Мінску.

Жывую цікавасць у наведвальнікаў выклікала экскурсія па архівасховішчы. Шмат пытанняў было зададзена аб асаблівасцях тэмпературнага і часавага тэрміна захоўвання дакументаў.

У выніку экскурсіі навучэнцы ўбачылі новыя магчымасці для развіцця свайго навуковага патэнцыялу.