Аб удзеле ўстановы “Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці” ў дыялогавай пляцоўцы “Захоўваючы гістарычную памяць. Прыцягваючы моладзь”

13 красавіка 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка: “Захоўваючы гістарычную памяць. Прыцягваючы моладзь” у рамках раённага праекта адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь”. “Гісторыя краіны ў памяці пакаленняў!” прайшла ў філіяле «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» УА РІПА.

Спікерамі на мерапрыемстве выступілі: Марына Віктараўна Клімовіч, намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці; Анатоль Сячко, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі; Зінаіда Казлоўская, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю КСТМіА.

У жывым дыялогу юнакі і дзяўчаты абмеркавалі: пытанні захавання гістарычнай і сацыяльнай памяці, захавання гістарычнай памяці для будучых пакаленняў беларусаў, наведванні памятных мясцін часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемства арганізавана ў рамках гарадской акцыі “30 дзён да Перамогі”.