Работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2022»

Па традыцыі работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы 13 красавіка 2022 года далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу», якая праходзіць у нашай краіне, ініцыятарам якой штогод выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Сёлета акцыя “Тыдзень лесу” прысвечана Году гістарычнай памяці.

Для нас асабліва важна было прыняць удзел у дадзенай акцыі ў такі знакавы для ўсіх год. Тым самым мы не толькі ўнеслі свой уклад у стварэнне зялёнага фонду нашай краіны, але і аддалі даніну памяці аб падзеях тых страшных ваенных гадоў.