Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Год гістарычнай памяці на базе філіяла КСТМіА УА РІПА размясціў мабільную гісторыка-дакументальную выставу «ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЕЎ ПАМЯТАЕМ»
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Год гістарычнай памяці на базе філіяла «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» размясціў мабільную гісторыка-дакументальную выставу «ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЕЎ ПАМЯТАЕМ».
На выставе прадстаўлены матэрыялы ад першых дзён нацысцкай акупацыі, вызвалення, Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і да аднаўлення. Гэта больш за 100 дакументаў: фатаграфіі, акты і пратаколы, дакладныя запіскі, загады, пасведчанні аб гераізме савецкіх салдат і іх подзвігах, а таксама іншыя дакументы з фондаў дзяржархіва. Аглядную экскурсію па дакументах, размешчаных на банэрнай выставе, правяла супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Анпілогава Таццяна Аляксандраўна.
Мабільная выстава «ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЕЎ ПАМЯТАЕМ» ужо пабывала ў розных установах г. Мінска і Мінскай вобласці.