У рамках акцыі «Архівы-школе» у Год гістарычнай памяці і 100-гадовага юбілею архіўнай службы Рэспублікі Беларусь установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведалі студэнты 1 і 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова» і намеснік загадчыка аддзела абкама ГА «БРСМ» Цімчанка Марына Яўгенаўна

У Год гістарычнай памяці і 100-гадовага юбілею архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, у рамках акцыі «Архівы-школе», згодна з запланаваным супрацоўніцтвам з Магілёўскім абласным камітэтам ГА «БРСМ» 5 красавіка 2022 г. установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведалі студэнты 1 і 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова» і намеснік загадчыка аддзела абкама ГА «БРСМ» Цімчанка Марына Яўгенаўна.

Вядучы архівіст Брузгіна С.М. распавядала пра абарону горада Магілёва ў ліпені 1941 года, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміла студэнтаў з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў па тэмах:«Абарона Магілёва»,«Партызанская памяць»,«Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Для студэнтаў была праведзенавіктарына на тэму: «Вялікая Айчынная вайна».

Дырэктар архіва Барцулева С. В. распавядала пра гісторыю стварэння і асноўных напрамках дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства са студэнтамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой дырэктар архіва азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання. Падчас экскурсіі студэнты азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.