Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў дыялогавай пляцоўцы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

6 красавіка 2022 года ў ДУА «Гомельская Ірынінская гімназія» прайшла дыялогавая пляцоўка «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Экспертамі выступілі:

Булынка Юрый Валер’евіч, пракурор г. Гомеля, Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч, дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, Чыкунова Святлана Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Навабеліцкага раёна г. Гомеля, Касцюшка Яўген Яўгенавіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Гомельская Ірынінская гімназія».

Эксперты ў рамах дыялогавай пляцоўкі падзяліліся з запрошанымі гасцямі матэрыяламі аб найбольш трагічных выпадках, звязаных з генацыдам у час Вялікай Айчыннай вайны.

Булынка Юрый Валер’евіч адзначыў, што падчас крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны выяўляюцца дзясяткі месцаў раней невядомых пахаванняў, атрыманы шматлікія сведкавыя паказанні, якія значна дапаўняюць карціну злачынстваў, устаноўлены месцы масавага знішчэння насельніцтва. Праца працягваецца.

Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч у сваім дакладзе расказаў пра жах вайны, з якімі сутыкнуліся жыхары Гомельшчыны. Па архіўных дакументах за гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі на тэрыторыі Гомельскай вобласці расстралялі, павесілі і спалілі 53 630 мірных жыхароў, з іх больш за 3000 дзяцей, 114 476 ваеннапалонных салдат. 18745 мірных грамадзян былі сагнаны ў нямецкае рабства. За кожнай лічбай – лёс чалавека, лёс моцнага пакалення, якое змагло перажыць гэты жах, перамагчы і аднавіць з руін і попелу нашу цудоўную Беларусь.

У рамках гэтага мерапрыемства ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі не толькі падзяліліся матэрыяламі, звязанымі з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і ўзнялі пытанне аб неабходнасці захавання памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, важнасці недапушчэння скажэння гісторыі, данясенні і перадачы праўды наступным пакаленням.