Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі “Архівы-школе” ў Год гістарычнай памяці наведалі навучэнцы УА “Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”

6 красавіка 2022 года ў рамках навучальнай практыкі па архівазнаўстве і акцыі “Архівы-школе” навучэнцы па спецыяльнасці “Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання” ўстановы адукацыі “Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж” наведалі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці.

Для будучых спецыялістаў па дакументазнаўстве была праведзена аглядная экскурсія, у ходзе якой яны азнаёміліся з гісторыяй архіва, асноўнымі напрамкамі дзейнасці, работай аддзелаў, наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся са складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў.

А таксама наведалі чытальную залу, дзе навучэнцам былі прадэманстраваны архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць палітыку нацыстаў у гады нямецкай акупацыі.