Экскурсія па Дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 52 г. Мінска”

30 сакавіка 2022 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” і пад знакам Года гістарычнай памяці для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 52 г. Мінска” настаўнікамі школы і супрацоўніцай Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксеніяй была праведзена экскурсія па Дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь” і Мемарыяльным архітэктурна-скульптурным комплексе “Дальва”.

Вучням расказалі пра сотні беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі, пра ўнёсак беларусаў у перамогу і сусветную культуру, а таксама пра гісторыю стварэння мемарыяльных комплексаў.

Падчас паездкі навучэнцаў пазнаёмілі з некаторымі копіямі архіўных дакументаў, прысвечаных гэтым трагічным старонкам гісторыі беларусаў. Была прэзентавана кніга “Хатынь. Трагедыя і памяць”, у якую ўключаны дакументы і матэрыялы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.