30 сакавіка 2022 г. у рамках акцыі “Архівы-школе” у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна праведзены лекцыя і экскурсія для вучняў школ

30 сакавіка 2022 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” і Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна для навучэнцаў 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Гродна” была праведзена лекцыя аб гісторыі стварэння архіва, складзе дакументаў, іх рэжыме захоўвання. Рабяты былі азнаёмлены з некаторымі арыгінальнымі дакументамі па гісторыі Беларусі.

Праведзена экскурсія па выставачнай зале, архівасховішчам. Школьнікаў азнаёмілі са спецыфікай працы лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.