Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» аказаў дапамогу ў пошуку дакументальных матэрыялаў для напісання навукова-даследчай работы «Радавод сям’і Трус»

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Год гістарычнай памяці аказаў дапамогу ў пошуку і прадастаўленні дакументальных матэрыялаў ДУА «Творычаўскай дзіцячай сад-базавай школе Мазырскага раёна» Гомельскай вобласці для напісання навукова-даследчай работы «Радавод сям’і Трус».

(Паўлюк Трус – беларускі паэт. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў в. Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.)

У час сумеснай работы ў чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці кіраўнік праекта, настаўнік пачатковых класаў Качук І.А. разам з навучэнцам і супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў выявілі і адабралі дакументы, якія датычацца радаводу сям’і Трус. (Навучэнец з’яўляецца праўнукам сястры паэта Марыі Адамаўны Трус).

У наш час вывучэнне сваёй сям’і стала асабліва неабходным. Пасля масавых перасяленняў насельніцтва, войн, рэпрэсій і страты сямейных архіваў, у большасці нашых суайчыннікаў разарваўся злучальны ланцужок пакаленняў, згубіліся сямейныя і радавыя традыцыі. У сувязі з гэтым работа па аднаўленні радаводу нясе важнае маральнае значэнне і накіравана на захаванне памяці аб вядомых земляках.