У рамках акцыі “Архівы – школе” ў Год гістарычнай памяці НГАБ у г. Гродна наведалі навучэнцы 10-11-х класаў школ і гімназій “Вясновай школы па гісторыі” пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы
31 сакавіка 2022 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” ў Год гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна была праведзена лекцыя аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, складзе дакументаў і рэжыме іх захоўвання для вучняў 10-11- х класаў школ і гімназій “Вясновай школы па гісторыі” пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы. Увазе юнакоў і дзяўчат былі прадстаўлены некаторыя арыгінальныя дакументы па гісторыі Гродзенскай губерні.
Гасцей архіва азнаёмілі з выставачнай залай, экспанатамі “кутка архівіста 19-20 стст.” і выставай архіва, прымеркаванай да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, а таксама са спецыфікай работы лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, правялі экскурсію па архівасховішчах.
![]() |
Правядзенне лекцыі ў НГАБ у г. Гродна для навучэнцаў 10-11-х класаў школ і гімназій “Вясновай школы па гісторыі” пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы |
![]() |
Навучэнцы за праглядам арыгінальных дакументаў архіва |
![]() |
Наведванне навучэнцамі «Кутка архівіста 19-20 ст.» у выставачнай зале архіва |
![]() |
Азнаямленне навучэнцаў з працэсам рэстаўрацыі дакументаў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў |