31 сакавіка 2022 г. адбудзецца прамая тэлефонная лінія па тэме: «Аб працэдуры заснавання афіцыйных геральдычных сімвалаў»

31 сакавіка 2022 г. з 14 гадз. 00 хвіл. да 15 гадз. 00 хвіл. Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзена «прамая тэлефонная лінія» па тэме: «Аб працэдуры заснавання афіцыйных геральдычных сімвалаў».

На пытанні адкажа вядучы рэферэнт аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Елінская Марына Міхайлаўна.

Атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць грамадства ў рамках пазначанай тэмы, можна будзе па тэл. 8 017 200 90 72.