ХХIІ Узвышаўскія чытанні ў БДАМЛМ

Год гістарычнай памяці
100-годдзе Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі


Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый
Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
запрашае на ХХІІ Узвышаўскія чытанні

Тэмы:
І. Беларускія пісьменнікі ваеннага пакалення: лёсы і творы.
ІІ. Літаратурны працэс 1920 – 1940-х гг.: тэндэнцыі і набыткі.
ІІІ. Пошук і выяўленне крыніц па гісторыі беларускай літаратуры і культуры.

Чытанні адбудуцца ў Мінску 26 мая 2022 г.,
у тым ліку і ў фармаце анлайн-канферэнцыі з далучэннем дасланых дакладаў (пры немагчымасці публічнага прачытання).

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 22 мая 2022 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 2200030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,
альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах “Аўтограф”.