28 і 29 сакавіка 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Год гістарычнай памяці ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» наведалі навучэнцы 8-9 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Навагрудка», ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка» і ДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Наварудка»

28 і 29 сакавіка 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Год гістарычнай памяці ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» наведалі навучэнцы 8-9 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Навагрудка», ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка» і ДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Наварудка». Дырэктар архіва А.С.Забелінская расказала аб існуючай сістэме дзяржаўных архіваў у Рэспубліцы Беларусь, гісторыі стварэння дзяржархіва ў г. Навагрудку, асноўных напрамках яго дзейнасці і складзе дакументаў, якія захоўваюцца.

Таксама навучэнцам былі прадстаўлены дакументы аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Навагрудчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку аб спаленых поўнасцю або часткова населеных пунктах, аб шматлікіх ахвярах і незваротных стратах, якія прынесла вайна і якія на свае вочы сведчаць аб важнасці захавання міру на зямлі.