Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» з мэтай выхавання моладзі, вывучэння гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы ў рамках акцыі “Архівы – школе” працягваюцца наведванні навучэнцаў устаноў адукацыі

З мэтай выхавання ў моладзі грамадзянскага і патрыятычнага абавязку, на падставе вывучэння гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы, а таксама фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі ў рамках акцыі “Архівы – школе” ўстанова “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” распрацаваў і ўзгадніў графік наведвання навучэнцамі ўстаноў адукацыі абласнога архіва на перыяд люты – май 2022 года.

Так, у адпаведнасці з дадзеным графікам з лютага па сакавік бягучага года, установа архіва наведала больш за 70 вучняў 8 сярэдніх школ горада Гомеля.

У ходзе наведвання абласнога архіва школьнікі прынялі ўдзел ва ўроках-лекцыях, праведзеных старшым навуковым супрацоўнікам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Драздовай Алінай Міхайлаўнай. Дзе яны азнаёміліся з выставай пад назвай: «1941-1945…праз гады, праз стагоддзі – памятайце», падрыхтаванай супрацоўнікамі ўстановы на падставе архіўных дакументаў, з выкарыстаннем фатаграфій установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

У рамках дадзенага мерапрыемства, дырэктар архіва Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч азнаёміў школьнікаў з важнай роляй дзяржаўнай сімволікі – сцяга, герба, гімна Рэспублікі Беларусь і паважлівым да іх стаўлення. Школьнікам традыцыйна былі ўручаны паштоўкі з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, выдадзеныя архівам да Года гістарычнай памяці.

Акрамя таго, для школьнікаў праводзіцца прафесійна-арыентаваная экскурсія па архіве і архівасховішчы, падчас якой яны знаёмяцца з асноўнымі напрамкамі работы архіва.