“Мядовы месяц” ва ўстанове “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”

26 сакавіка 2022 года на тэлеканале “СТБ. Сталічнае тэлебачанне» выйшаў чарговы выпуск трэвэл-шоў «Мядовы месяц».

У тэлеперадачы 15 хвілін экраннага часу было прысвечана архіву. У сюжэце, апроч несумнеўнай унікальнасці Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў як найбуйнейшага збору аўдыёвізуальных дакументаў і навукова-даследчай установы, была паказана практычная дзейнасць асобных аддзелаў, якая ўтоена ад вачэй карыстальнікаў.

Сюжэт з выпуску праграмы «Мядовы месяц» апублікаваны на афіцыйным YouTube-канале Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Момант здымак у лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў
Г.Н.Дубатоўка, загадчык аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, расказвае аб рабоце свайго аддзела