25 сакавіка 2022 года на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” праведзены ўрок “Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны” для навучэнцаў 7 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Гродна”

25 сакавіка 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 7 «Г» класа сярэдняй школы № 28 г. Гродна быў праведзены ўрок на тэму «Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны ».

Супрацоўнікі архіва пазнаёмілі школьнікаў з архіўнымі дакументамі аб партызанскім і падпольным рухах у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Гэта калекцыі дакументаў і асобныя асабістыя фонды ў выглядзе ўспамінаў, копій дакументаў, газет, лістоў, рукапісаў артыкулаў, сабраных уладальнікамі гэтых дакументаў і перададзеных на захоўванне ў архіў.

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы “Без тэрміну даўнасці”, “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Дзецям расказалі пра інтэрнэт-праекты, у якіх прыняў удзел архіў: “Саксонскія мемарыялы”, “Лісты Перамогі”, “Злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.”.