Матэрыялы ўстановы “Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску” ў рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці з цыкла “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў асобах”, прысвечаныя Антонаву Д.А.
Антонаў Дзмітрый Антановіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ветэран партыі, працы.
Нарадзіўся 11.02.1910 г. У Чувашскай АССР у сям’і селяніна. Працаваць пачаў з 14 гадоў у леспрамгасе, затым цесляром-будаўніком. Вучыўся ў Кіеўскай артылерыйскай школе імя П.П.Лебедзева.
Вялікая Айчынная вайна заспела Антонава Д.А. на пасадзе начальніка штаба 26 АЗАД 26ТД у Чырвоным Урочышчы пад Мінскам. Прайшоў з баямі ад Духаўшчыны, Смаленска, Віцебска да Балтыйска (Пілау), знаходзячыся ў часцях і злучэннях дзейных армій Заходняга, Калінінскага, 3-га Беларускага, Прыбалтыйскага франтоў.
За мужнасць і доблесць Антонаў Д.А. узнагароджаны пяццю баявымі ўзнагародамі: двума ордэнамі “Чырвонай Зоркі”, ордэнам “Айчыннай вайны I-ступені”, ордэнам “Баявога Чырвонага Сцяга”, ордэнам “Аляксандра Неўскага”.
Пасля дэмабілізацыі Антонаў Д.А. працаваў намеснікам дырэктара рабочай моладзі № 4 г. Бабруйска пры ВА «Бабруйскдрэў», аператарам у ЦТП № 16 пры ДУ-2, КЭЧ Бабруйскага раёна.
Архіўны фонд уключае ў сябе ўспаміны Антонава Д.А. – аб сям’і, рабоце, службе ў арміі з 1910 па 1941 гады, аб удзеле ў баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, аб пасляваеннай службе ў арміі, аб рабоце ў арганізацыях г.Бабруйска з 1953 па 1984 гады, а таксама фотаальбом з фатаграфіямі чальцоў сям’і, таварышаў па службе, паплечнікаў і камандзіраў за перыяд 1929 – 1973 гг. (Калекцыя малааб’ёмных фондаў асабістага паходжання.
Ф. 366, ОП.3, ДД.1,2.)