28 сакавіка 2022 года на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” праведзены ўрок для навучэнцаў 8 і 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Гродна”

28 сакавіка 2022 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці для вучняў 8 “Г” і 9 “Б” класаў сярэдняй школы № 28 г. Гродна быў праведзены ўрок, падчас якога школьнікаў пазнаёмілі з дакументамі Камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненага імі ўрону на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Гэтыя матэрыялы – важная крыніца, якая раскрывае сутнасць, характар ​​і наступствы акупацыйнага рэжыму.

З цікавасцю хлопцы слухалі і пра інтэрнэт-праекты, у якіх архіў браў удзел: “Лісты Перамогі”, “Злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.”.

Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены экспазіцыі: “Без тэрміну даўнасці”, “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.