26 сакавіка 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча з навучэнцамі 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае»

26 сакавіка 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча з навучэнцамі 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае». У ходзе праведзенага мерапрыемства, накіраванага на захаванне памяці аб вядомых земляках, загадчыкам аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Аўласавай Т. М. арганізаваны паказ прэзентацыі «Дакументы вядомых землякоў-глыбачан у фондах Дзяржархіва ў г. Глыбокае».

Падчас урока юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з дакументамі з асабістых фондаў Заслужаных настаўнікаў БССР Бальшаковай Н. П., Дзягілевай Э. М., Яроменак Н. І., Краміч Н. П., Паўлавіч А. У., удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Беразоўскага В. І., Раслевіча І. Г., Шульгі Г. М., Герояў Сацыялістычнай Працы Клімянка М. А., Пугаўка Л. К., Заслужаных архівістаў Беларусі Малчун Л. А., Раслевіч З. М. і інш.