24 сакавіка 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь правёў экскурсію для супрацоўнікаў Мінскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты

24 сакавіка 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь правёў экскурсію для супрацоўнікаў Мінскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты. Экскурсанты азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць гісторыю зараджэння, станаўлення і развіцця органаў натарыята ў Рэспубліцы Беларусь, а гэтак жа з унікальнымі дакументальнымі матэрыяламі аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва акупаванай Беларусі, генацыдзе беларускага народа, аб жахлівых фактах расправы над мірным насельніцтвам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікавасць выклікала перасоўная выстава Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь “Хатынь-святыня нацыянальнай памяці”, якая экспануецца ў архіве і прысвечана 79 – гадавіне Хатынскай трагедыі. Прадстаўленыя архівам фотадакументальныя матэрыялы аб’яднаныя ідэяй захавання гістарычнай памяці, што спрыяе самаідэнтыфікацыі беларускага народа, выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за гераічнае мінулае.