Выстава дакументаў «Пасляваеннае аднаўленне Кобрынскага і Дзівінскага раёнаў у 1944-1953 гг.» у Занальным дзяржархіве ў г. Кобрыне

У фае будынка Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне з 25 сакавіка 2022 г. экспануецца выстава дакументаў «Пасляваеннае аднаўленне Кобрынскага і Дзівінскага раёнаў у 1944-1953 гг.».

Дакументы, якія прадстаўлены ў экспазіцыі, адлюстроўваюць перыяд развіцця Кобрынскага і былога Дзівінскага (лiквiдаваны 08.08.1959) раёнаў Брэсцкай вобласці, які звязаны з пераадоленнем наступстваў ваенных разбурэнняў, якія былі нанесены ў час Вялікай Айчыннай вайны, і аднаўленнем розных галін народнай гаспадаркі.