22 сакавіка 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года гістарычнай памяці Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава»

Ліцэістам была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны пазнаёміліся з працай архіва, наведалі лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, архівасховішча, музей гісторыі архіва, даведаліся аб рэжымах захоўвання дакументаў, складзе дакументаў архіва.

Дырэктар архіва Карапузава А.Г. расказала аб дакументах па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архіве, у прыватнасці, нямецкіх акупацыйных органаў кіравання перыяду 1941-1944 гг., дакументах Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненай імі ўрону па Брэсцкай вобласці. крыніцай для вывучэння гісторыі Брэстчыны ў перыяд акупацыі.

Дзеці азнаёміліся з выставай дакументаў, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Брэстчыны.