24 сакавіка 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» адбыўся семінар з прадстаўнікамі сельскіх Саветаў дэпутатаў і сельскіх выканаўчых камітэтаў Глыбоцкага раёна

24 сакавіка 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» адбыўся семінар з прадстаўнікамі сельскіх Саветаў дэпутатаў і сельскіх выканаўчых камітэтаў Глыбоцкага раёна.

Мерапрыемства праведзена ў рамках выканання сумеснай пастановы прэзідыума Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў і Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта ад 15 лістапада 2021 г. № 32/1224 «Аб забеспячэнні захаванасці і ўпарадкаванні дакументаў у сельскіх Саветах дэпутатаў і сельскіх выканаўчых камітэтах Глыбоцкага раёна». Гэтым дакументам зацверджаны рабочы план па ўстараненню недахопаў у сельскіх Саветах дэпутатаў і сельскіх выканаўчых камітэтах Глыбоцкага раёна ў справаводстве, захоўванні дакументаў і перадачы іх на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўны архіў.

Адкрыла семінар Батыгіна Ірына Эдуардаўна, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду. Яна прааналізавала ход выканання сумеснай пастановы прэзідыума Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў і Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта ад 15 лістапада 2021 г. № 32/1224.

Супрацоўнікі Дзяржархіва ў г. Глыбокае Раманчук Нэла Пятроўна, вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду, Юргель Аліна Чаславаўна, вядучы архівіст групы навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, завастрылі ўвагу прысутных на асаблівасцях складання і прымянення наменклатуры спраў, былі разгледжаны пытанні правядзення экспертаў дакументаў і адбору іх на пастаяннае захоўванне, парадак знішчэння дакументаў са скончанымі тэрмінамі захоўвання, прааналізаваны найбольш тыповыя памылкі ўстаноў пры фарміраванні і афармленні спраў.

Правядзенне гэтага семінара будзе ў далейшым садзейнічаць удасканаленню работы сельскіх Саветаў дэпутатаў і сельскіх выканаўчых камітэтаў Глыбоцкага раёна ў сферы архіўнай справы і справаводства.