Падзячны ліст Міністэрства сувязі і інфарматызацыі за шматгадовае плённае супрацоўніцтва ў справе выдання знакаў паштовай аплаты

У 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе першай беларускай паштовай маркі. Дэпартамент па архівах і справаводству і дзяржаўныя архіўныя ўстановы на працягу дзесяцігоддзяў актыўна супрацоўнічаюць з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у рамках дзейнасці па выданні дзяржаўных знакаў паштовай аплаты.

У адрас Дэпартамента паступіў падзячны ліст Міністра сувязі і інфарматызацыі К.К.Шульгана са словамі ўдзячнасці за шматгадовае плённае ўзаемадзеянне.