22 сакавіка 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч прыняў удзел у мерапрыемстве «Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа»

22 сакавіка 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч прыняў удзел у мерапрыемстве «Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа».

Мерапрыемства было прысвечана трагічнай падзеі ў гісторыі нашай краіны – спаленню нямецка-фашысцкімі захопнікамі беларускай вёскі Хатынь падчас Вялікай Айчыннай вайны. На мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва адміністрацыі Навабеліцкага раёна.

На пляцоўцы кінатэатра “Мір” для школьнікаў была арганізавана выставачная экспазіцыя “Дарогамі спаленых вёсак”, акцыя “Белыя жураўлі памяці”, а таксама выстава малюнкаў “Бяссільна час, калі сустрэне памяць”.

Выступаючы перад школьнікамі, Андрэй Мікалаевіч адзначыў важнасць захавання і ўвекавечання памяці аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, дырэктар архіва расказаў вучням, што трагічны лёс вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці, спаленай 22 сакавіка 1943 года, якая бясспрэчна стала сімвалам трагедыі народа Беларусі, у час Вялікай Айчыннай вайны, раздзялілі яшчэ тысячы беларускіх сёл і вёсак.

Напрыканцы ўрачыстага мерапрыемства для школьнікаў і запрошаных гасцей быў паказаны мастацкі фільм “Сведкі”.

Гэтае мерапрыемства з інтэрв’ю дырэктара архіва Сушчэвіча А.М. было асветлена на Першым гарадскім тэлеканале.