Дырэктар установы “Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці”, член Савета Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” Рамашка Юлія Сцяпанаўна ў складзе дэлегацыі Мінскай гарадской грамадскай арганізацыі “Белая Русь” наведала мемарыяльны комплекс “Хатынь”

22 сакавіка актывісты Партызанскай раённай г. Мінска РГА “Белая Русь”, у складзе дэлегацыі Мінскай гарадской грамадскай арганізацыі “Белая Русь” наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”. У складзе дэлегацыі прыняла ўдзел дырэктар установы “Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці”, член Савета Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” Рамашка Юлія Сцяпанаўна.

Члены дэлегацыі ўсклалі кветкі да памятнага знака і сустрэлі ўдзельнікаў аўтапрабегу “За адзіную Беларусь”. Тысячы прадстаўнікоў арганізацыі з усёй краіны даехалі да мемарыяльнага комплексу, вядомага ўсяму свету. Хатынь стала сімвалам смутку і трагедыі беларускага народа, страшнай памяццю аб варварскім генацыдзе, накіраваным на знішчэнне беларусаў, як нацыі.