Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, на базе мемарыяльнага комплексу “Хатынь” размясціў мабільную гісторыка-дакументальную выставу “ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЕЎ ПАМЯТАЕМ”

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, на базе мемарыяльнага комплексу “Хатынь” размясціў мабільную гісторыка-дакументальную выставу “ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЕЎ ПАМЯТАЕМ”.

На выставе прадстаўлены матэрыялы ад першых дзён нацысцкай акупацыі, вызвалення, Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і да аднаўлення. Гэта больш за 120 дакументаў: фатаграфіі, акты і пратаколы, дакладныя запіскі, загады, пасведчанні аб гераізме савецкіх салдат і іх подзвігах, а таксама іншыя дакументы з фондаў дзяржархіва.

Мабільная выстава «ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЕЎ ПАМЯТАЕМ» ужо пабывала ў розных установах г. Мінска і Мінскай вобласці, яе адкрыццё адбылося 23 лютага 2022 года ў Пракуратуры Мінскай вобласці.

З 22 сакавіка па 31 сакавіка 2022 года выстава размешчана ў музеі мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.