У рамках Года гістарычнай памяці і акцыі «Архівы-школе» 22-23 сакавіка 2022 года на базе ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя Леніна» сумесна з установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшлі Дні адчыненых дзвярэй.

У рамках Года гістарычнай памяці і акцыі «Архівы-школе», згодна з запланаванымі выставамі на 2022 год, на базе ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя Леніна» сумесна з установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» 22-23 сакавіка прайшлі Дні адкрытых дзвярэй.

Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выставак. Па матэрыялах архіва з фондаў № 6115 «Калекцыя дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войн, сацыялістычнага будаўніцтва, Герояў Сацыялістычнай Працы Магілёўскай вобласці», № 9 «Магілёўскі абласны камітэт КПБ», № 4317 «Бабруйскі абласны камітэт КПБ» для тэматычных выстаў: «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці», «Вечная памяць зямлі Магілёўскай» (помнікі і мемарыяльныя комплексы Магілёўшчыны).

У рамках Года гістарычнай памяці і акцыі «Архівы-школе» загадчык аддзела выкарыстання Таццяна Уладзіміраўна Шэўчык і вядучы архівіст аддзела выкарыстання Святлана Мікалаеўна Брузгіна азнаёмілі навучэнцаў 8-х класаў сярэдняй школы №22 з дакументамі архіва, прадстаўленымі на выставах, і распавялі пра Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. 22 сакавіка 1943 года, а таксама расказалі аб фарміраванні партызанскага руху на тэрыторыі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, у прыватнасці аб дзейнасці 14-й Цемналескай партызанскай брыгады.