Аб удзеле работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 79-годдзю з дня трагедыі ў в. Хатынь

22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены жыхары гэтай беларускай вёскі. У той дзень загінулі 149 чалавек, сярод якіх – 75 дзяцей. Страшны лёс Хатыні ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі падзялілі звыш 9 тысяч беларускіх сёл і вёсак. Пасля вайны гэтыя населеныя пункты ўжо не адрадзіліся. Мемарыял “Хатынь” стаў сусветным сімвалам смутку і пакут беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У памятных абласных мерапрыемствах у складзе дэлегацыі Дзяржынскага раёна прынялі ўдзел работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» галоўны захавальнік фондаў Ала Канстанцінаўна Кот і вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарату Ксенія Андрэеўна Ложачнік. У даніну памяці ўсім загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны дэлегацыяй былі ўскладзены кветкі да Вечнага агню.

 

Работнікі архіва А.К. Кот і К.А. Ложачнік ля скульптуры «Непакорны чалавек» у мемарыяльным комплексе «Хатынь»
Работнікі архіва А.К. Кот і К.А. Ложачнік ля скульптуры «Непакорны чалавек» у мемарыяльным комплексе «Хатынь»