У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» 22 сакавіка наведалі Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Оршы»

У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» 22 сакавіка наведалі Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Оршы», дзе сустрэліся з навучэнцамі 7-11 класаў і правялі для іх урок памяці «Хатынь. Трагедыя і памяць».

Увазе юнакоў была прадстаўлена віртуальная выстава, прымеркаваная да 79-годдзя Хатынскай трагедыі. Акрамя таго, юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з дакументальнай выставай, на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій, з пратаколамі допыту сведкаў трагедыі, актамі аб расстрэле гітлераўцамі мірнага насельніцтва і ваеннапалонных, спісам населеных пунктаў, якія былі знішчаны разам з жыхарамі і не адроджаны.

Важна памятаць! Бо ад нас, якія цяпер жывуць, залежыць тое, якім будзе ўяўленне аб вайне ў будучыні – колькі ў ім будзе жыцця і праўды. Мы не маем права здрадзіць, забыць, дазволіць сказіць або прынізіць ахвярны подзвіг, учынены імі ў імя будучыні, у імя нас!