У рамках года гістарычнай памяці 22 сакавіка 2022 года на базе ўстановы адукацыі Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф.Сакалоўскага для навучэнцаў 1 і 4 курсаў быў праведзены ўрок-рэквіем «Аб чым звоняць званы Хатыні?»

У рамках года гістарычнай памяці 22 сакавіка 2022 года на базе ўстановы адукацыі Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф.Сакалоўскага для навучэнцаў 1 і 4 курсаў быў праведзены ўрок-рэквіем «Аб чым звоняць званы Хатыні?».

Мерапрыемства было прысвечана страшнай старонцы ў гісторыі нашай краіны-спаленню нямецка-фашысцкімі акупантамі беларускай вёскі Хатынь падчас Вялікай Айчыннай вайны. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Наталля Юр’еўна Абрамава адзначыла важнасць і значнасць захавання памяці пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прывяла прыклады спаленых вёсак Гомельскай вобласці: Хвойня (Капаткевіцкі раён Палескай вобласці) – 1412 забітых у сакавіку 1942; Кабылёва (Васілевіцкі раён) – 1118 забітых у траўні 1943; Ола (Парыцкі раён Палескай вобласці) – 1758 забітых у студзені 1944 і інш.

Шынкароў Аляксандр Міхайлавіч, намеснік пракурора Гомельскага раёна нагадаў, што 7 красавіка 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала крымінальную справу аб генацыдзе насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

У рамках гэтага мерапрыемства Аляксандр Міхайлавіч прадэманстраваў прэзентацыю “актуальныя пытанні абароны правоў асобы і грамадства ў сувязі з расследаванне генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Загадчыца сектарам Бачура Наталля прадэманстравала дзецям урывак з дакументальнага фільма «Хатынь: засакрэчаная трагедыя».