Сустрэча супрацоўнікаў установы «Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечне» з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна» ў рамках правядзення Года гістарычнай памяці.

У рамках правядзення Года гістарычнай памяці і праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на базе ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна» адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» з навучэнцамі 9 класаў. Тэма сустрэчы «Старонкі гісторыі г. Маладзечна ў архіўных дакументах». Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій Алена Аляксандраўна Тамковіч і супрацоўнікам вышэйназванага аддзела Наталля Аляксандраўна Адамовіч пазнаёмілі навучэнцаў з некаторымі дакументамі па гісторыі роднага горада. Навучэнцы падрыхтавалі выступленні па значных падзеях у жыцці Маладзечна.