Перасоўная дакументальная выстава «Хатынь – святыня нацыянальнай памяці»

В лесной глуши, под небом синим,
Над пеплом бывшего села
Звонят колокола Хатыни,-
Печальные колокола…

 

У Год гістарычнай памяці немагчыма абыйсці гэтую дату-22 сакавіка 2022 года, 79-я гадавіна Хатынскай трагедыі. Роўна 79 гадоў таму нацысты і іх памагатыя знішчылі мірную вёску Хатынь, жыўцом спалілі яе жыхароў. У той страшны дзень у агні загінулі 149 чалавек, з іх 74 дарослых і 75 дзяцей, самаму маленькаму дзіцяці было ўсяго 7 тыдняў ад нараджэння.

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у архіўных фондах “Беларуская рэспубліканская камісія садзейнічання ў працы ЧГК па расследаванні і ўсталяванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўліку нанесенай імі шкоды па Беларускай ССР грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР”, “Беларускі штаб партызанскага руху”, ” Калекцыя перакладаў дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945 гг.”, “Інстытут гісторыка-палітычных даследаванняў пры ЦК КПБ”, “Калекцыя лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і нанесенай імі шкоды грамадзянам, калектыўным гаспадаркам (калгасам), грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (ЧГК) па БССР, перададзеных з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі (ГАРФ)” захоўваецца вялікая колькасць дакументаў, якія падрабязна раскрываюць злачынствы гітлераўскіх акупантаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва вёскі Хатынь. Гэта дакументы партызанскай брыгады “Народныя мсціўцы” аб аперацыі ў Хатыні, спісы параненых і загінулых падчас бою, нямецкія загады і справаздачы аб падзеях таго дня, акты ЧГК аб спаленні вёскі і яе жыхароў. Асаблівую цікавасць выклікаюць паказанні што засталіся ў жывых сведкаў Хатынскай трагедыі, а таксама ваенных злачынцаў, якія панеслі заслужанае пакаранне ў пасляваенны перыяд. Усе гэтыя дакументы і склалі аснову перасоўнай выставы “Хатынь-святыня нацыянальнай памяці”.