У рамках акцыі «Архівы-школе» 15 сакавіка 2022 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» наведалі навучэнцы 6 «А» класа СШ № 5.

У рамках акцыі «Архівы-школе» 15 сакавіка 2022 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» наведалі навучэнцы 6 «А» класа СШ № 5 (класны кіраўнік Вяргей Вераніка Пятроўна – настаўнік гісторыі).

Тэматычны ўрок са школьнікамі правяла загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дамашкевіч Алена Валянцінаўна.

Гэтае мерапрыемства было прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй беларускага канстытуцыйнага права, з такімі паняццямі, як выбары, грамадзянства, суверэнітэт, выбарчая сістэма, Нацыянальны сход, Прэзідэнт, рэферэндум. Дзеці з цікавасцю слухалі аб змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь па выніках рэферэндуму ад 27 лютага 2022 года і актыўна задавалі пытанні.

Другая частка занятку была прысвечана дзейнасці архіва. Навучэнцы азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці.

Завяршылася сустрэча азнаямленнем з выставай архіўных дакументаў «Лісты з фронту» і агляднай экскурсіяй у сховішчы архіва.