Урок памяці ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне

16 сакавіка 2022 г. у рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці адбылася сустрэча супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне з навучэнцамі групы № 281 Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання.

Мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале архіва. Гутарка была прысвечана памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэму «Партызаны, партызаны, беларускія сыны!». Ліцэістам былі прадстаўлены дакументы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Тарасавіча Свірыдзюка, якія захоўваюцца ў калекцыі дакументаў асабістага паходжання. Былі прадэманстраваны аўтабіяграфія, успаміны аб дзейнасці падпольнай камсамольскай арганізацыі ў в.Турная Кобрынскага раёна, даведкі аб партызанскай дзейнасці, копіі пасведчанняў партызана і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, фатаграфіі партызанскага часу, ганаровыя граматы і віншавальныя адрасы.

У ходзе агляднай экскурсіі, якую правяла загадчыца аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Святлана Заруба, навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва. Убачылі, што сабой уяўляюць архівасховішчы і якім чынам ажыццяўляецца захоўванне дакументаў.