Аб правядзенні рэспубліканскага семінара кадэцкай пошукавай асацыяцыі «Пошукавая дзейнасць як эфектыўны сродак патрыятычнага выхавання навучэнцаў» на базе дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гомельскае кадэцкае вучылішча»

17 сакавіка 2022 года ў ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча» ў рамках рэспубліканскага семінара кадэцкай пошукавай асацыяцыі “пошукавая дзейнасць як эфектыўны сродак патрыятычнага выхавання навучэнцаў” адбылася канферэнцыя мэта, якой-прэзентацыя формаў і метадаў арганізацыі пошукавай дзейнасці ў патрыятычным выхаванні навучэнцаў, а таксама ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, архівамі і грамадскімі арганізацыямі Гомельшчыны.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратур Гомельскай вобласці (пракурор Марозаў Віктар Мікалаевіч), Гомельскага раёна (намеснік пракурора Шынкароў Аляксандр Міхайлавіч), Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (следчы Гомельскага раённага аддзела Следчага камітэта Барынін Міхаіл Леанідавіч), дырэктара дзяржаўных архіваў Гомельскай вобласці (Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч, Абрамава Наталля Юр’еўна), старшыня ГА «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэт» Жыціхін Сяргей Васільевіч і інш.

Кіраўнікі архіўных устаноў у сваіх выступах перад удзельнікамі распавялі пра тыя мерапрыемствы, якія праводзяцца сёння архівамі вобласці ў рамках года гістарычнай памяці. Наталля Юр’еўна асобна спынілася на гераічным подзвігу тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны абараняў Гомель у народным апалчэнні, а Андрэй Мікалаевіч аб тым, што з гэтага года ў Гомельскай вобласці заснаваны конкурс «Юны архівіст», які, спадзяемся, стане традыцыйным.

Кадэты вучылішча, бываючы ў пошукавых экспедыцыях сумесна з прадстаўнікамі 52-га спецыялізаванага асобнага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, сабралі вялікую калекцыю дакументаў, рэчыўных доказаў, прадметаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Дырэктар ДУА “Гомельскае кадэцкае вучылішча” Грыгарэнка Дзмітрый Мікалаевіч і Дзенісенка Павел Уладзіміравіч, кіраўнік пошукавага клуба “Пунсовыя пагоны” азнаёмілі ўдзельнікаў канферэнцыі з экспазіцыяй музея вучылішча.

Навучэнцамі вучылішча для ўдзельнікаў канферэнцыі быў арганізаваны канцэрт.