Аб правядзенні круглага стала ва ўстанове “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці”

16 сакавіка 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол «Захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» з навучэнцамі групы (№ТОС-31) установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж».

У рамках дадзенага мерапрыемства загадчык аддзела бяспекі Сідорка Ала Іванаўна правяла экскурсію па архівасховішчы і пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй архіва (15 сакавіка бягучага года ўстанове споўнілася 82 гады), складам дакументаў і асаблівасцямі іх захоўвання.

У мэтах патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і ўвекавечвання памяці ахвяр вайны ў чытальнай зале архіва для навучэнцаў быў арганізаваны паказ відэасюжэту з фондаў ДУ «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» аб вызваленні Гомельшчыны.

Падчас працы «круглага стала» архівісты распавялі дзецям аб унесеных зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, аб гісторыі стварэння Канстытуцыі, яе структуры, асноўных раздзелах і артыкулах. Асаблівая ўвага была ўдзелена артыкулу 15 аб захаванні дзяржавай гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Для вучняў была праведзена тэматычная віктарына на веданне асноўных правоў і абавязкаў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

У завяршэнні мерапрыемства, навучэнцы азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў і фатаграфій “Яны абаранялі Гомель у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны”, падрыхтаваную на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій.