Правядзенне экскурсіі для грамадзян, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

17 сакавіка 2022 года работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» была праведзена экскурсія для пажылых людзей, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У ходзе экскурсіі госці пазнаёміліся з фатаграфіямі з калекцый М.С.Тагрына і В.І.Каляды, якія захавалі горад Мінск пачатку XX стагоддзя, і фотаздымкамі ваеннага карэспандэнта В.І.Аркашава. Акрамя таго, для свабоднага прагляду быў прадстаўлены фотаальбом, які змяшчае здымкі з асабістай калекцыі Альжбеты Тамашэўскай-Радзівіл, перададзеныя ўладальніцай у фонды Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у 2009 годзе. Дэманстрацыя дакументальнага фільма “Як гэта было” аб нямецкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны зрабіла незгладжальнае ўражанне на гасцей архіва.

Адмысловую цікавасць для экскурсантаў прадставілі альбом «Дзяржынск: мінулае і сучаснасць» і калекцыя фотакарэспандэнта Дзяржынскай раённай газеты «Сцяг кастрычніка» І.І.Шабалінскага. Шырокі збор фотаздымкаў аб жыцці Дзяржынскага раёна паднёс нечаканы сюрпрыз некаторым наведвальнікам: на шматлікіх здымках яны пазналі сваіх сяброў, родных, і нават саміх сябе.

Па выніках экскурсіі супрацоўнікі Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іх падапечныя выказалі падзяку кіраўніцтву і работнікам архіва за прадстаўленую магчымасць дакрануцца да гісторыі Дзяржынскага раёна і беларускай зямлі.

 

Грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў чытальнай зале БДАКФФД падчас экскурсіі
Грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ля цэнтральнага ўваходу ў БДАКФФД
Валянціна Міхайлаўна Явар, якая выявіла сябе на фотаздымку з калекцыі І.І.Шабалінскага
Грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў чытальнай зале БДАКФФД, знаёмяцца з выданнямі, прысвечанымі дзейнасці архіва.
Грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў чытальнай зале БДАКФФД падчас прагляду фотадакументаў