16 сакавіка 2022 года кіраўніцтва і маладыя спецыялісты Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”

16 сакавіка 2022 года кіраўніцтва і маладыя спецыялісты Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці і гадавіны трагічнай гібелі жыхароў Хатыні ад рук фашысцкіх захопнікаў, а таксама з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, супрацоўнікі архіва ўсклалі кветкі да манумента «Непакораны чалавек». Для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсійная праграма па мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Завяршальным акордам мерапрыемства стала хвіліна маўчання ў памяць аб тых людзях, якія загінулі ў агні спаленай вёскі.

Сёння, мусіць, няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова “Хатынь”. Назва невялікай беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі народа Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, жудасныя падзеі сакавіка 1943 года да гэтага часу болем адклікаюцца ў сэрцах беларусаў. Мерапрыемствы, прысвечаныя Хатынскай трагедыі і праводзімыя ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” у Год гістарычнай памяці, як ніколі закліканы захаваць гістарычную праўду і ўвекавечыць памяць народа аб ахвярах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.