Рабочыя сустрэчы Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцава з удзелам кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі А.М.Артызова і дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводствеу Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша

16 сакавіка 2022 г. адбыўся шэраг працоўных сустрэч Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцава, кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі А.М.Артызова і дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша, накіраваных на развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў гісторыка-культурнай сферы.

У ходзе візіту ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь з удзелам дырэктара музея У.І.Пракапцова прайшло абмеркаванне перспектыўных напрамкаў для ўзаемадзеяння архіўных і музейных устаноў Беларусі і Расіі.

Аб праектах, накіраваных на захаванне і абарону гістарычнай памяці, якія рэалізуюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, у рамках праведзенай сустрэчы расказаў Старшыня ФПБ М.С.Арда. Бакі дамовіліся аб аказанні дзяржаўнымі архівамі неабходнай кансультатыўна-метадычнай і практычнай дапамогі ў падрыхтоўцы асобных праектаў (у прыватнасці, па арганізацыі студэнцкага маршруту Памяці, прысвечанага аперацыі “Баграціён”).

Пры наведванні Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, і размове з Протаіерэем Фёдарам Поўным былі вызначаны напрамкі беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў пытаннях увекавечання памяці аб ахвярах нацызму, якія загінулі ў лагеры смерці “Трасцянец”.

 

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
У ходзе візіту ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі
Пры наведванні Храма-помніка