Аб правядзенні ўрока-лекцыі ў ДУА “Гімназія №1 г. Дзяржынска” да Года гістарычнай памяці ў рамках акцыі “Архівы-школе”

15 сакавіка 2022 года на базе ДУА «Гімназія №1 г. Дзяржынска» загадчык аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД)) Дубатоўка Генадзь Мікалаевіч да Году гістарычнай памяці у рамках акцыі «Архівы-школы» правёў урок-лекцыю на тэму «Дзейнасць архіўнай службы Беларусі» на прыкладзе БДАКФФД. Слухачамі з’яўляліся навучэнцы 11 класа.

Урок-лекцыю складалася з важных момантаў гісторыі архіўнай службы Беларусі, этапы станаўлення, унікальнасці прафесіі архівіста, а таксама значнасць дзейнасці архіваў. Больш дэталёва Г.М. Дубатоўка распавёў пра дзейнасць установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», падрабязна раскрыў гістарычную значнасць аўдыёвізуальных дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах архіва. У час урока-лекцыі асаблівая ўвага была ўдзелена напрамкам работы кожнага аддзела з прафесійнага пункту гледжання і інфармаванню аб сумежных спецыяльнасцях, якія прымяняюцца ў архіўнай галіне. Таксама лектар акцэнтаваў на тым, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа паўдзельнічаць у камплектаванні Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і стаць часткай гісторыі сваёй краіны.

Загадчык аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Дубатоўка Генадзь Мікалаевіч з вучнямі 11 класа ДУА «Гімназія №1 г. Дзяржынска»