15 сакавіка 2022 года, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства Усебеларускай патрыятычнай акцыі БРСМ “ Мы-грамадзяне Беларусі!”

15 сакавіка 2022 года, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства Усебеларускай патрыятычнай акцыі БРСМ “ Мы-грамадзяне Беларусі!”.

У гэты дзень кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.П.Сяргеенка ўручыў пашпарты юнакам і дзяўчатам з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь для святочнага мерапрыемства падрыхтаваў фотадакументальную выставу, прысвечаную гісторыі камсамольскага руху у Беларусі. На выставе быў прадстаўлены партыйны комплекс дакументаў, а таксама дакументы з асабістых фондаў кіраўнікоў ЦК КПБ, ЛКСМБ Машэрава П.М., Падрэза У.І., Лівенцава В.І., Арэхва М.З. і інш. Гэта загады, пастановы, бюлетэні, рэзалюцыі, дакладныя запіскі, пратаколы пленумаў ЦК ЛКСМБ, справаздачы аб баявой дзейнасці камсамольскіх арганізацый партызанскіх атрадаў і брыгад Беларусі, уліковыя карткі, анкеты, пасведчанні камсамольскіх работнікаў, граматы, фатаграфіі.

З выставай азнаёміліся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.П.Сяргеенка, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ А.С.Лук’янаў, а таксама юныя грамадзяне нашай рэспублікі.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.У.Кушнова і загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавялі аб складзе дакументаў, прадстаўленых на выставе і аб выставачна-публікацыйнай дзейнасці архіва.