Сустрэча Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцава з прадстаўнікамі архіўных службаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

15 сакавіка 2022 г. на базе Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску адбылася сустрэча Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцава з прадстаўнікамі архіўных службаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пытаннях развіцця інтэграцыйнага супрацоўніцтва.

У сустрэчы прыняў удзел кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі А.М.Артызоў.

З боку архіўнай службы Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураш і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк.

Нацыянальную акадэмію навук Беларусі на сустрэчы прадставілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў А.А.Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі У.Л.Лакіза, дырэктар інстытута філасофіі А.А.Лазарэвіч, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства І.У.Саверчанка, намеснік дырэктара РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука» С.А.Нічыпаровіч.

У ходзе мерапрыемства прайшло абмеркаванне форм і метадаў работы для развіцця інтэграцыі ў гуманітарнай навукова-даследчай і архіўнай сферах, вызначаны ключавыя тэматычныя напрамкі і праекты для далейшай сумеснай працы.

Пры падрыхтоўцы інфармацыі выкарыстаны матэрыялы інфармацыйна-аналітычнага партала Саюзнай дзяржавы і інтэрнет-партала “СБ Беларусь сегодня”.