15 сакавіка 2022 г. у Міністэрстве юстыцыі прайшло ўрачыстае мерапрыемства па ўручэнні пашпартоў навучэнцам сярэдніх школ г.Мінска

15 сакавіка 2022 г. у Міністэрстве юстыцыі прайшло ўрачыстае мерапрыемства па ўручэнні пашпартоў навучэнцам сярэдніх школ г.Мінска.

Пашпарты, а таксама экзэмпляры Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і памятныя сувеніры маладыя людзі атрымалі з рук Міністра юстыцыі С.М.Хаменкі і старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу А.А.Белаконева.

“Знакавай падзеяй у жыцці кожнага жыхара нашай краіны з’яўляецца атрыманне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – дакумента, які дае вялікія правы, і адначасова ўскладае пэўныя абавязкі”, – падкрэсліў Сяргей Хаменка.

“Быць сапраўдным грамадзянінам, абаронцам, патрыётам сваёй краіны, зберагчы тую гістарычную спадчыну, якая стагоддзямі назапашвалася і прымнажалася нашымі продкамі – вось ваша першарадная задача сёння”, – адзначыў Алег Белаконеў.

Для навучэнцаў было арганізавана наведванне выставы ўзнагарод “За службу краіне і народу”, падрыхтаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству і прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На выстаўцы прадстаўлена каля 200 медалёў, нагрудных знакаў і знакаў адрознення міністэрстваў, ведамстваў, дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да маладых людзей звярнуўся намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Я.Цвяткоў, які ўказаў на выключна важнае значэнне афіцыйных геральдычных сімвалаў для грамадства і дзяржавы. Вядучы рэферэнт аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству М.М.Ялінская расказала аб узнікненні геральдычных сімвалаў і ўзнагарод, структуры выстаўкі і прадстаўленых на ёй экспанатах, а таксама адказала на пытанні вучняў.

Пры падрыхтоўцы інфармацыі выкарыстаны матэрыялы з афіцыйнага інтэрнет-партала Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь