Віншаванне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з Днём Жанчын

Дарагія нашы калегі – мілыя жанчыны!

Прыміце самыя сардэчныя і цёплыя віншаванні з Жаночым Днём – 8 Сакавіка!

У гэты святочны дзень хачу пажадаць вам па-сапраўднаму яскравага сонца і вясновага настрою!

Няхай побач будуць добрыя людзі і верныя сябры, жыццё напоўнена прыемнымі ўражаннямі і сюрпрызамі!

Будзьце заўсёды паспяховымі і ўпэўненымі ў сабе. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, дабрабыту і выканання самых запаветных жаданняў!

Прыміце шчырыя словы падзякі за вашу працу, адданасць архіўнай справе і высокі прафесіяналізм.

 

З павагай,

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь                                             В.І.Кураш