Наведванне фотадакументальнай выстаўкі «Рэха Афганскай вайны» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

24, 28 лютага ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Будучыя гісторыкі-педагогі наведалі фотадакументальную выставу «Рэха Афганскай вайны», прымеркаваную да года гістарычнай памяці, Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваную сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць».

Работнікі архіва правялі гутарку па гісторыі Афганскай вайны, распавялі аб складзе дакументаў, прадстаўленых на выставе, якія адлюстроўваюць дзейнасць дзяржаўных і партыйных органаў БССР і Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў краіны па рэалізацыі праграм у галіне сацыяльна-працоўнай і медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі фатаграфіі прадстаўнікоў савецкіх і афганскіх узброеных сіл, мірнага насельніцтва краіны, карты Афганістана, Медалі і іншыя ўзнагароды. Гэтак жа студэнты наведалі сховішча фондаў асабістага паходжання.