Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі

3 сакавіка 2022 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш па запрашэнні расійскага боку ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі.

На калегіі былі падведзены вынікі працы архіўнай службы Расіі ў 2021 годзе і вызначаны задачы на 2022 год. У пасяджэнні прынялі ўдзел супрацоўнікі апарата Федэральнага архіўнага агенцтва, федэральных дзяржаўных архіваў Расіі, прадстаўнікі ўпаўнаважаных у сферы архіўнай справы органаў выканаўчай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі федэральных органаў дзяржаўнай улады, навуковых устаноў і арганізацый, члены Грамадскага савета пры Федэральным архіўным агенцтве.

З дакладам выступіў Кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва А.М.Артызоў. У сваім выступленні ён, у тым ліку, адзначыў шэраг сумесных праектаў, рэалізаваных у 2021 годзе архівістамі Расіі і Беларусі, і падзякаваў беларускім калегам за актыўнае ўзаемадзеянне.

У спрэчках прынялі ўдзел дырэктар Інстытута археалогіі РАН, доктар гістарычных навук М.А.Макараў, дырэктар Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі Л.А.Рагавая, старшыня Камітэта па кіраванні архіўнай справай Растоўскай вобласці Ю.А.Фралоў і інш.

 

Падчас паседжання. Выступае А.М. Артызаў