25 лютага 2022 года на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” праведзена лекцыя “Ніхто не забыта, нішто не забыта” для навучэнцаў 7 і 8 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Гродна”

25 лютага 2022 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці для вучняў 7 і 8 класаў сярэдняй школы № 28 г. Гродна была праведзена лекцыя на тэму “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, падчас якой школьнікам былі прадстаўлены дакументы, якія расказваюць аб злачынствах, учыненых нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, раскрываюць сутнасць, характар ​​і наступствы акупацыйнага рэжыму. Супрацоўнікі архіва пазнаёмілі школьнікаў з інтэрнэт-праектамі “Саксонскія мемарыялы”, “Лісты Перамогі”, “Злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.”, у якіх архіў прымаў удзел, распавялі дзецям аб магчымасці пошуку інфармацыі на дадзеных інтэрнет-сайтах.

Таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы архіва, наведалі архівасховішча.